Перайсці да зместу

Джэрэмая Салівен Блэк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джэрэмая Салівен Блэк
англ.: Jeremiah S. Black
Сцяг6-ы Дакладчык рашэнняў Вярхоўнага Суда ЗША[en] Сцяг
1861 — 1862
Прэзідэнт Аўраам Лінкальн
Папярэднік Бенджамін Говард
Пераемнік Джон Уоллес
Сцяг23-і Дзяржаўны сакратар ЗША Сцяг
17 снежня 1860 — 5 сакавіка 1861
Прэзідэнт Джэймс Б’юкенен
Віцэ-прэзідэнт Джон Кэбел Брэкінрыдж
Папярэднік Льюіс Кас
Пераемнік Уільям Генры Сьюард
Сцяг24-ы Генеральны пракурор ЗША Сцяг
6 сакавіка 1857 — 16 снежня 1860
Прэзідэнт Джэймс Б’юкенен
Віцэ-прэзідэнт Джон Кэбел Брэкінрыдж
Папярэднік Калеб Кушынг
Пераемнік Эдвін Стэнтан
Сцяг10-ы Вярхоўны суддзя Вярхоўнага суда Пенсільваніі Сцяг
1851 — 1857
Прэзідэнт Франклін Пірс
Папярэднік Джон Баністэр Гібсан
Пераемнік Эліс Люіс

Нараджэнне 10 студзеня 1810(1810-01-10)[1][2][…]
Смерць 19 жніўня 1883(1883-08-19)[1][2][…] (73 гады)
Месца пахавання
Бацька Генры Блэк[d]
Жонка Mary Forward Black[d]
Дзеці Chauncey Forward Black[d]
Партыя
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэрэмая Салівен Блэк (англ.: Jeremiah Sullivan Black; 10 студзеня 1810 — 19 жніўня 1883) — амерыканскі юрыст, палітычны і дзяржаўны дзеяч, Дакладчык рашэнняў Вярхоўнага Суда ЗША[en] (1861—1862), Дзяржаўны сакратар (1860—1861) і Генеральны пракурор ЗША (1857—1860) ў кабінеце Джэймса Б’юкенена, Вярхоўны суддзя Вярхоўнага суда Пенсільваніі (1851—1857).

Джэрэмая Салівен Блэк нарадзіўся 10 студзеня 1810 года ў графстве Ёрк[en], штат Пенсільванія, каля рэчкі Стоні-Крык[en]. Ён наведваў дзяржаўныя школы і вывучаў права ў офісе Чонсі Форварда, вядомага юрыста ў заходняй Пенсільваніі. Блэк быў прыняты у адвакатуру ў 1830 годзе.

Кабінет Б’юкенена (злева направа): Джэйкаб Томпсан[en], Льюіс Кас, Джон Б. Флойд[en], Джэймс Б’юкенен, Хаўэл Коб[en], Ісаак Тусэй[en], Джозэф Холт[en] і Джэрэмая С. Блэк. 1859

У 1831 годзе Джэрэмая Блэк быў прызначаны намеснікам генеральнага пракурора графства Сомерсет[en].

Джэрэмая Блэк быў перакананы дэмакрат і прыхільнік Эндру Джэксана. Ён пасябраваў з дэмакратам Джэймсам Б’юкененам на пачатку сваёй кар’еры, што прывяло да ягонага канчатковага прызначэння дзяржаўным сакратаром.

У 1842 годзе Блэк прыняў прызначэнне прэзідэнта-суддзі 16-й судовай акругі. Блэк заставаўся там да 1851 года, калі быў абраны ў Вярхоўны суд штата Пенсільванія. Першыя тры гады Блэк працаваў вярхоўным суддзёй і быў пераабраны ў 1854 г. У канцы свайго другога тэрміну новаабраны прэзідэнт Б’юкенен прызначыў Блэка генеральным пракурорам. Калі дзяржсакратар Льюіс Кас падаў у адстаўку, Блэка прызначылі Дзяржсакратаром ЗША.

28 лютага 1861 года Блэк даручыў дыпламатычным прадстаўнікам ЗША за мяжой перасцерагчы свае ўрады ад прызнання Канфедэрацыі.

Калі ў сакавіку 1861 адбылося ўрачыстае ўступленне на пасаду прэзідэнта Лінкальна, Блэк пакінуў пасаду дзяржсакратара ЗША. У 1861 годзе ён быў прызначаны дакладчыкам Вярхоўнага суда ЗША — паважанай, хаця і ніжэйшай пасады, чым ён займаў раней. Пасля доўгай і выдатнай кар’еры на дзяржаўнай службе Блэк вярнуўся да сваёй прыватнай юрыдычнай практыкі ў родным штаце Пенсільванія.

Джэрэмая Салівен Блэк памёр 19 жніўня 1883 года і быў пахаваны на могілках Праспект-Хіл[en] у Ёрку, штат Пенсільванія[4].

Зноскі

  1. а б Jeremiah Sullivan Black // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Jeremiah S. Black // GeneaStar
  3. Find a Grave — 1996.
  4. Jeremiah Sullivan Black. findagrave.com. Find A Grave. Праверана August 27, 2018.